Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

газаме́р, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння колькасці і расходу газу, які праходзіць цераз газаправодную трубу.

газаме́тр, ‑а, м.

Прыбор для збірання, захоўвання і вымярэння аб’ёму газу ​1 (у 1 знач.).

газанепраніка́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не прапускае праз сябе газу ​1.

газано́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць газаноснага. Газаноснасць пласта.

газано́сны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе прыродны газ. Газаносны пласт.

газану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да газаваць.

газападо́бнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць газападобнага. Газападобнасць рэчыва.

газападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае фізічныя ўласцівасці газу; падобны на газ. Газападобнае паліва.

газаправо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Трубаправод для перадачы газу на адлегласць. Газаправод Дашава — Мінск.

газаправо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да газаправода, прызначаны для яго. Газаправодныя трубы.