рассло́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да расслаіцца.
2. Зал. да расслойваць.
рассло́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расслаіць.
рассло́йка, ‑і, ДМ ‑слойцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расслаіць.
расслу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Разабраць на слых, добра пачуць. Інжынер прыгнуўся, каб .. [жанчыну] расслухаць. Чорны. Эма яшчэ не паспела расслухаць апошніх слоў. Ракітны.
рассмакава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.
Пакаштаваўшы чаго‑н., увайсці ў смак, захацець яшчэ больш. І хлебную крошку.. [Іванка] знайшоў, сухую і гаркавую, як паспытаў на зуб.., рассмакаваўся і захацелася яшчэ больш. М. Стральцоў.
рассмакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Пакаштаваўшы, зразумець, адчуць смак чаго‑н. — Я нешта хуценька вярнулася, дык.. [дзед] іх [драбпі фарбы] у рот. Рассмакаваў і пачаў выплёўваць. Сабаленка.
рассмако́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да рассмакавацца.
рассмако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да рассмакаваць.
рассмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., што.
Разм.
1. Прымусіць знікнуць, разысціся (пра пухліну, кровазліццё і пад.).
2. Смокчучы, размякчыць, растварыць. Рассмактаць цукерку.
рассме́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Разм. Перастаць баяцца; асмялець. І пачуўшы ціхі ўздых і казытлівы дотык валасоў, рассмеліўся зусім, .. і прыгарнуў .. [Ніну] да сябе. Адамчык.