Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

по́хвенны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да похвы (у 1, 2 знач.).

по́цемак, ‑мку, м.

Цемната, адсутнасць святла, асвятлення. Пасля абеду на выгане сышліся ўсе: да поцемку ставілі шулы, часалі .. падваліны. Мележ.

по́цемкам, прысл.

Разм. У цемнаце, папацёмку. [Зося] ехала павольна, мяркуючы быць дома поцемкам. Гартны.

по́цемкі, ‑аў.

Тое, што і поцемак. У лесе быў яшчэ снег; бялеў і хрупаў пад нагамі, разганяючы дурныя страхі цішы і поцемкаў. Гарэцкі.

по́ціск, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеяслова націскаць — націснуць (у 1 знач.).

по́цягам, прысл.

Разм. Цягнучы, валочачы па зямлі; волакам. Дзе на руках, дзе поцягам яны перанеслі Васіля Іванавіча ў роў. Лынькоў. Раўчук так абмялеў, што мы, параіўшыся, вырашылі цягнуць лодку поцягам па зямлі. Ігнаценка.

по́чапка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Спец. Назва дэталей у выглядзе кольца або паўкольца, якія злучаюць што‑н.

2. Вяровачка, раменьчык і пад., за якія чапляюць, падвязваюць што‑н. Па абодва бакі ў .. [чалавека] віселі, скрыжаваныя на грудзях і плячах почапкамі, торбы. Галавач. За .. [ваўкадавам] у траве валачылася-скакала доўгая раменная почапка. Быкаў.

по́чвеніцтва, ‑а, н.

Гіст. Напрамак у рускай грамадскай думцы 60‑х гг. 19 ст., які з’яўляўся разнавіднасцю славянафільства.

по́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Тое, што і пупышка (у 1 знач.). Памалу ажываў лес, набрынялі почкі на бязлістых чорных галінах дрэў. Краўчанка.

по́чут, ‑у, м.

У выразе: і почуту няма — нічога не чуваць (пра каго‑, што‑н.).