расса́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассаджваць — рассадзіць.
расса́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да рассесціся (у 1, 2 знач.).
2. Зал. да рассаджваць.
расса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да рассадзіць (у 1–3 знач.).
рассадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., каго-што.
1. Пасадзіць (некалькіх, многіх), даўшы кожнаму месца. Корань мігам рассадзіў усіх і пастукаў костачкамі пальцаў па стале. Ваданосаў. Нарэшце фатограф рассадзіў усіх, як належыць. Ус.
2. Памясціць, пасадзіць паасобку (звычайна тых, хто сядзеў разам). Рассадзілі нас усіх восем па адзіночках такіх велізарных пецярбургскіх «Крыжоў». Пальчэўскі. Людна з Шэйдакам першы час пасля таго, як іх рассадзілі, адчувалі сябе нібы тая рыба, якую выцягнулі з вады. Сабаленка.
3. Перасадзіць расліны радзей, іншым чынам. Рассадзіць расаду капусты. Рассадзіць памідоры.
4. Разм. Разбіць, раскалоць моцным ударам. І беглі ўсе на двор, дзе ляжаў сыры снег.., дзе ўжо мільгалі снежкі і цяжка гупалі ў дашчаны ганак, пакуль нехта не рассадзіў акно, пакуль не выбег той самы пануры вартаўнік, перавярнуўшы ў руках памяло. Адамчык. // Моцна параніць. — Антоська, даражэнькі, паміраю, — заплакаў п’янаваты Сцяпан.. — Во, глядзі, як рассадзіў мне галаву Рысь... С. Александровіч.
расса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассадзіць.
расса́днік, ‑а, м.
Тое, што з’яўляецца крыніцай з’яўлення, размнажэння чаго‑н. Некалькі разоў зварачаў асістэнт увагу свінабоя на тое, што гной не ёсць украса двара пана Тарбецкага, што гной ёсць рассаднік усякай заразы і ліха. Колас. Важна мець на ўвазе, што гэтую высокую ацэнку сваім ведам Скарына атрымаў у краіне, якая з’яўлялася рассаднікам самых смелых, прагрэсіўных па таму часу ідэй, ідэй гуманізму. Алексютовіч.
рассакрэ́ціць, ‑рэчу, ‑рэціш, ‑рэціць; зак., каго-што.
1. Зрабіць вядомым тое, што раней было сакрэтным. [Наведванне хлопцамі вёскі Рог] было небяспечна, таму што магло хутка рассакрэціць прыпынак падпольнага абкома. Казлоў.
2. Разм. Выключыць з саставу асоб, дапушчаных да сакрэтнай работы.
рассакрэ́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад рассакрэціць.
рассакрэ́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да рассакрэчваць.
рассакрэ́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да рассакрэціць.