распыта́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад распытаць.
распыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тое, што і распытаць. Сухавараў распытаўся, як здароўе панны Ядвісі, як жыве сам настаўнік, як часта бачыцца ён з паненкамі. Колас. Язэпка распытаўся ў бабулі, як ісці на Стаўбцы, і, падзякаваўшы ёй, адразу ж падаўся ў дарогу. Якімовіч.
распыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Пытаючы ў каго‑н., даведацца, высветліць што‑н. Ганна з палёгкаю ўздыхнула і шпарка рушыла ў бок чыгункі, каб распытаць там дарогу ў Арэхаўку. Шамякін. Салдат разгаварыўся з Панасам, распытаў, хто ён такі, за што яго забралі. Колас. Кепска, што гэтую мясцовасць .. [Рыбак] ведаў блага, ды і не распытаў як след у хлопцаў у лесе. Быкаў.
распы́тванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распытваць — распытаць.
2. Пытанні, з дапамогай якіх што‑н. высвятляецца. [Міронаў] змог узяць для рамана фактычны матэрыял не з распытванняў.., а з уласнага вопыту. «Полымя».
распы́твацца, ‑аюся; незак.
1. Незак. да распытацца.
2. Зал. да распытваць.
распы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да распытаць.
распэ́цканы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад распэцкаць.
распэ́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Размазацца па якой‑н. паверхні.
распэ́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Размазаць па паверхні што‑н. Распэцкаць чарніла па стале.
распява́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. распяваць — распець.