Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

першаго́дак, ‑дка, м.

1. Дзіця або маладая жывёліна на першым годзе жыцця. У кожнай птушынай чарадзе, якая адлятае ў вырай, разам з маладымі, слабымі яшчэ першагодкамі, ёсць дужыя, вопытныя птахі. Мехаў.

2. Той, хто першы год знаходзіцца дзе‑н., служыць дзе‑н. Курсант-першагодак. □ Найбольш любілі мае першагодкі хітрыя задачкі і загадкі. Якімовіч.

першадру́к, ‑у, м.

1. Першая або адна з першых друкаваных кніг.

2. Першапачатковы тэкст.

першадрукава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Надрукаваны ў пачатковы перыяд кнігадрукавання. Першадрукаваныя кнігі.

2. Які з’яўляецца першым друкаваным выданнем.

першадрука́р, ‑а, м.

Той, хто паклаў пачатак кнігадрукаванню. Беларускі першадрукар Францішак Скарына — выдатны вучоны, вялікі асветнік-гуманіст і палымяны патрыёт роднай зямлі. С. Александровіч.

першазі́мак, ‑мку, м.

Першая зімовая санная дарога. Здаецца, яшчэ тыдзень-другі — і на змену дажджу пасыплецца снег, ляжа на зямлю мяккім пухам, і заскрыпяць па белым некранутым першазімку вясёлыя сані. Ігнаценка. Першазімак — першы след Уецца белым поясам. Рудкоўскі.

першакве́тныя, ‑ых.

Сямейства зрослапялёсткавых двухдольных раслін, да якога адносяцца вадаперыца, лазаніца, першацвет і інш., якія пачынаюць цвісці ранняй вясной.

першакла́снік, ‑а, м.

Вучань першага класа.

першакла́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да першакласны.

першакла́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да першага класа, разраду. Першакласны рэстаран. Першакласныя каюты.

2. Выдатнай вартасці, якасці; узорны. Першакласная тэхніка. Першакласны завод. Першакласны ігрок. □ Спецыяліст, ведама, Шпілеўскі першакласны — залатыя рукі. Савіцкі.

першакрыні́ца, ‑ы, ж.

1. Тое, што кладзе пачатак чаму‑н., з’яўляецца першаасновай чаго‑н. Першакрыніца жыцця.

2. Першая асноўная крыніца якіх‑н. звестак; арыгінальны, асноўны твор у якой‑н. галіне. Даследаванне па першакрыніцах. Першакрыніцы марксізма-ленінізма.