распукну́ты, ‑ая, ‑ае.
Які ўжо распукнуўся, на якім распукнуліся пупышкі. Вынеслі на двор пад распукнутую яблыню стол, разаслалі на ім белы ў складках абрус. Ракітны.
распукну́цца, ‑не́цца; зак.
Разм. Распусціцца (пра пупышкі). — Я сплю, а ўжо вясна прыйшла, — Пупышка голас падала, І тут жа распукнулася, І сонейку ўсміхнулася. Муравейка.
распунсаве́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
Разм. Стаць пунсовым. Распунсавеліся шчокі.
распуска́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. распускаць — распусціць і распускацца — распусціцца.
распуска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да распусціцца.
2. Зал. да распускаць.
распуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да распусціць.
распу́снасць, ‑і, ж.
Уласцівасць распуснага; схільнасць да распусты.
распу́снік, ‑а, м.
1. Той, хто вядзе распуснае жыццё. [Марфа:] — Нарабіў і ўцякаць? Распуснік! Загубіў маю дачушку! Загубі-іў! Савіцкі.
2. Разм. Свавольнік. Мінулай начы нейкі распуснік убіўся ў гародчык і палаташыў кветкі. Кірэйчык.
распу́снічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Весці распуснае, непрыстойнае жыццё. [Гарлахвацкі:] Чорт знае што! З вуліцы зброд ўсялякі лезе ў кабінет. Пляткараць, распуснічаюць. Крапіва. Распуснічае іншы ўсе часы, А пасівеюць валасы — Ён каяцца, маліцца пачынае. Корбан.