разва́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разваліцца.
2. Зал. да развальваць.
•••
Галава развальваецца гл. галава.
разва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разваліць.
развальцава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад развальцаваць.
развальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
Спец. Апрацаваць адтуліны ў металічных вырабах вальцамі.
развальцо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. развальцоўваць — развальцаваць.
развальцо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да развальцоўваць.
развальцо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да развальцаваць.
развальцо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. развальцоўваць — развальцаваць.
развалю́ха, ‑і, ДМ ‑люсе, ж.
Разм. Пра старую, напаўразбураную будыніну, хаціну. На ўскрайку лесу стаялі халупа-развалюха і маленькі хляўчук з плоскім дахам. Асіпенка. На прасторнай паляне, якая калісьці, відаць, была полем і дзе яшчэ захаваліся рэшткі чалавечага жылля — хлявок-развалюха ды студня, — іх сустрэла ўся група на чале з лейтэнантам Галькевічам. Шашкоў.
разва́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разварыць.
2. у знач. прым. Які добра ўварыўся, разварыўся. Ад кашы-канцэнтрату пахла лаўровым лістам і тлушчам, разваранай грэчкай і прыемным яловым дымам. Асіпенка. Ясачка любіла піць развараную макуху. Сабаленка.