радыётэлегра́ма, ‑ы,
Тое, што і радыёграма.
радыётэлегра́ма, ‑ы,
Тое, што і радыёграма.
радыётэлегра́ф, ‑а,
Сукупнасць перадавальнай і прыемнай апаратуры для тэлеграфнай сувязі па радыё.
радыётэлеграфі́ст, ‑а,
Асоба, якая абслугоўвае перадавальную і прыемную апаратуру для тэлеграфнай сувязі па радыё.
радыётэлеграфі́я, ‑і,
Перадача і прыём па радыё паведамленняў з дапамогай тэлеграфнага кода.
радыётэлегра́фны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыётэлеграфа і радыётэлеграфіі, прызначаны для сувязі па радыётэлеграфу.
радыётэлекірава́нне, ‑я,
Кіраванне на адлегласці якімі‑н. аб’ектамі, устаноўкамі па радыё.
радыётэлеметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыётэлеметрыі, служыць для яе.
радыётэлеметры́я, ‑і,
Навука пра спосабы вывучэння на адлегласці з дапамогай радыёсігналаў стану чалавека, уласцівасцей верхніх слаёў атмасферы, касмічнай прасторы і інш.
радыётэлемеха́ніка, ‑і,
Галіна тэлемеханікі, якая займаецца пытаннямі кантролю, вымярэння і кіравання аб’ектамі на адлегласці з дапамогай радыёхваль.
радыётэлемехані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыётэлемеханікі.