Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

негармані́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць негарманічнага; адсутнасць гармоніі.

негармані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які пазбаўлены гармоніі; несуразмерны. Негарманічная мелодыя. Негарманічнае развіццё.

негару́часць, ‑і, ж.

Уласцівасць негаручага; няздольнасць да загарання.

негару́чы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які не можа загарэцца, згарэць. Негаручыя тканіны.

негасі́мы, ‑ая, ‑ае.

Які ніколі не гасне. Негасімы агонь.

негаспада́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, што не турбуецца пра гаспадарку. Негаспадарлівы работнік.

негасці́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць негасціннага.

негасці́нны, ‑ая, ‑ае.

Які не вызначаецца гасціннасцю; няветлівы. Лабановіч прыгадаў нядаўні візіт да пісара Васількевіча і яго негасцінны прыём. Колас.

негатунко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не належыць да якога‑н. гатунку.

негатыві́зм, ‑у, м.

Спец.

1. У медыцыне — адзін з сімптомаў расстройства вышэйшай нервовай дзейнасці, які праяўляецца ў бяссэнсавым супраціўленні знешнім уздзеянням.

2. У псіхалогіі — нематываванае імкненне дзейнічаць насуперак. Негатывізм падлеткаў.

3. Адмаўленне чаго‑н.; адмоўныя адносіны да чаго‑н. (без якога‑н. станоўчага сцвярджэння).