Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перфарава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да перфараваць.

перфарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец.

1. Зрабіць (рабіць) шчыліну ў горнай народзе. // Аддзяліць (аддзяляць) перфаратарам (у 1 знач.) частку масіву горнай пароды. Перфараваць пласт калійнай солі.

2. Прабіць (прабіваць) скразныя адтуліны на чым‑н. паводле пэўнай сістэмы. Перфараваць кінастужку.

[Ад лац. perforare — свідраваць.]

перфара́тар, ‑а, м.

1. Машына для бурэння шпуроў і свідравін у горных пародах; бурыльны малаток.

2. Апарат, якім прабіваюць скразныя адтуліны (на кінастужцы, паперы і пад.).

перфара́тарны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да перфаратара. Перфаратарны малаток. Перфаратарны цэх. // Які робіцца пры дапамозе перфаратара. Перфаратарнае бурэнне.

перфара́таршчык, ‑а, м.

Спец. Той, хто працуе на перфаратары.

перфара́таршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да перфаратаршчык.

перфарацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да перфарацыі. Перфарацыйная дарожка фотаплёнкі. // Які служыць для перфарацыі. Перфарацыйная машына.

перфара́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перфараваць.

2. Пракол, прарыў полага або трубчастага органа цела чалавека або жывёлы.

3. Сістэма спецыяльна прабітых скразных адтулін на чым‑н. Пашкодзіць перфарацыю. Упрыгожыць абутак перфарацыяй.

[Лац. perforatio.]

перфары́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перфарыраваць.

перфары́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перфарыраваць.