перпе́туум-мо́біле, нескл., н.
Вечны рухавік; вечны рух.
[Лац. perpetuum mobile.]
персана́ж, ‑а, м.
Дзеючая асоба ў мастацкім творы. Галоўны персанаж. Эпізадычны персанаж. Адмоўны персанаж.
[Фр. personnage.]
персана́л, ‑у, м.
Асабовы склад супрацоўніку якой‑н. установы, прадпрыемства. Персанал лабараторыі. □ Шпітальны персанаж ледзь спраўляўся са сваімі абавязкамі. Дудо. // Група работнікаў установы, прадпрыемства, якія аб’ядноўваюцца па прафесійных або іншых адзнаках. Педагагічны персанал школы. Абслуговы персанал. Жаночы персанал установы. □ У бальніцы было зусім ціха, ні гуку, ні голасу. Здавалася, усе паснулі, і хворыя, і медыцынскі персанал. Арабей.
[Ад лац. personalis — асабовы.]
персаналі́зм, ‑у, м.
Рэлігійна-ідэалістычны напрамак сучаснай буржуазнай філасофіі, які лічыць асобу першаасновай быцця, а быццё праяўленнем творчай актыўнасці вярхоўнай асобы — бога.
[Ад лац. persona — асоба.]
персана́льны, ‑ая, ‑ае.
Які датычыцца пэўнай асобы; асабісты. Персанальнае запрашэнне. □ Сход, магчыма, і не запомніўся, калі б на парадку дня не стаяла персанальная справа Міхася. Сіўцоў. // Прызначаны для абслугоўвання пэўнай асобы. Персанальная машына. // Які ажыццяўляецца пэўнай асобай; асабісты. Персанальная адказнасць.
•••
Персанальная пенсія гл. пенсія.
Персанальны пенсіянер гл. пенсіянер.
[Лац. personalis.]
персаніфікава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад персаніфікаваць.
персаніфікава́цца, ‑куецца; незак.
Зал. да персаніфікаваць.
персаніфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.
Кніжн. Падаць (падаваць), увасобіць (увасабляць) неадушаўлёныя прадметы або абстрактныя паняцці ў вобразе чалавека, асобы. Персаніфікаваць прыроду. □ У адной з песень Багушэвіч персаніфікаваў гора ў жывую істоту, ад якой ніяк не можа збавіцца селянін. Шкраба.
персаніфіка́цыя, ‑і, ж.
Кніжн. Увасабленне неадушаўлёных прадметаў або абстрактных паняццяў у вобразе чалавека. Персаніфікацыя з’яў і сіл прыроды. □ Праз персаніфікацыю першапачатковыя міфалагічныя уяўленні паволі адыходзілі на задні план і ў пазнейшыя часы, мабыць, зусім зніклі. Ліс.
[Ад лац. persona — асоба і facere — рабіць.]