Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

першапачатко́васць, ‑і, ж.

Якасць першапачатковага.

першапачатко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Самы першы, пачатковы, зыходны. Першапачатковы план падарожжа. Аднавіць першапачатковы тэкст. □ Першапачатковы спалох праходзіў, вярталася .. [Таццяніна] звычайная ўпэўненасць і рашучасць. Шамякін. // Які быў раней, былы. Першапачатковы выгляд. Страціць першапачатковую форму. □ [Настаўніку] вельмі падабаліся такія гутаркі з гэтымі простымі людзьмі, якія яшчэ так мала адышліся ад часоў першапачатковай людской культуры. Колас.

2. Які з’яўляецца пачаткам, першай ступенню чаго‑н. Першапачатковы перыяд хваробы. Першапачатковая апрацоўка льну. Першапачатковы ўлік.

3. Самы просты, элементарны. Развіццё першапачатковых навыкаў чытання.

першапрасто́льны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які з’яўляецца самым старажытным стольным горадам, сталіцай. // у знач. наз. першапрасто́льная, ‑ай, ж. Ужываецца замест уласнага імя Масква. [Грыбаў:] Кожны афіцэр, у якім яшчэ жыве сумленне, абавязаны, не марудзячы ні хвіліны, кінуцца ратаваць.. [Маскву]! Рассекчы брудную лапу, што душыць святую, першапрастольную нашу! Мележ.

першапрахо́дзец, ‑дца, м.

Тое, што і першапраходчык. Прыемна і радасна ведаць, што на нашу долю выпаў высокі гонар быць першапраходцамі камуністычнай цывілізацыі. Машэраў.

першапрахо́дчык, ‑а, м.

Той, хто першы праклаў шлях, даследаваў, асвоіў якія‑н. краіны, тэрыторыі і пад. // Пра таго, хто пракладвае першыя шляхі ў чым‑н., першым асвойвае што‑н. новае. Першапраходчыкі новых трас.

першапрычы́на, ‑ы, ж.

Асноўная, першапачатковая прычына чаго‑н. Багатая культурная спадчына, атрыманая Беларуссю ад XI–XIII стст.. была для яе ўвогуле адной з першапрычын далейшага шырокага культурнага развіцця. Лойка.

першара́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць першараднага.

першара́дны, ‑ая, ‑ае.

Галоўны, асноўны, найважнейшы. Партрэт займае ў кампазіцыі балады першараднае месца. У. Калеснік. Савецкі Саюз надае першараднае значэнне пытанню забеспячэння міру. «Звязда».

першаразра́днік, ‑а, м.

Спартсмен першага разраду.

першаразра́дніца, ‑ы, ж.

Жан. да першаразраднік.