расплы́ўчатасць, ‑і, ж.
Уласцівасць расплыўчатага.
расплы́ўчаты, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае выразных абрысаў, ліній, форм. [Васіль і Вольга] вярталіся ў вёску вузкай палявой сцежкаю, па якой слаўся адбітак рубчастай веласіпеднай гумы: невыразны, расплыўчаты на пяску і.. акрэслены ў нізіне, дзе глеба была чорная і вільготная. Савіцкі.
2. перан. Недастаткова выразны, няпэўны, няясны. Расплыўчатае выказванне. Расплыўчатыя думкі.
расплю́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Разм. Раскрыць, расплюшчыць 1. Сідар расплюснуў вочы і здзівіўся: цяпер ён быў у прасторнай сялянскай хаце. Галавач.
расплю́ханы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад расплюхаць.
расплю́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Плюхаючыся, праліцца праз край, разліцца. У Зосі задрыжалі рукі. Вада са шклянкі расплюхалася на падлогу. Хомчанка.
2. Разм. Пачаць моцна плюхацца.
расплю́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Плюхаючы, разліць. [Ладуцька:] — [Аляксей Гусак] такі высокі, тоўсты... І ходзіць роўненька — поўную шклянку вады пастаў яму на галаву, не расплюхае. Паслядовіч. Буланы нават не запыніўся перад мастком, адно расплюхаў капытамі рудую ваду. Чыгрынаў.
расплю́хванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расплюхваць — расплюхаць.
расплю́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да расплюхацца.
2. Зал. да расплюхваць.
расплю́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расплюхаць.