Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

першакла́снік, ‑а, м.

Вучань першага класа.

першакла́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да першакласны.

першакла́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да першага класа, разраду. Першакласны рэстаран. Першакласныя каюты.

2. Выдатнай вартасці, якасці; узорны. Першакласная тэхніка. Першакласны завод. Першакласны ігрок. □ Спецыяліст, ведама, Шпілеўскі першакласны — залатыя рукі. Савіцкі.

першакрыні́ца, ‑ы, ж.

1. Тое, што кладзе пачатак чаму‑н., з’яўляецца першаасновай чаго‑н. Першакрыніца жыцця.

2. Першая асноўная крыніца якіх‑н. звестак; арыгінальны, асноўны твор у якой‑н. галіне. Даследаванне па першакрыніцах. Першакрыніцы марксізма-ленінізма.

першаку́рснік, ‑а, м.

Студэнт, навучэнец першага курса.

першаку́рсніца, ‑ы, ж.

Жан. да першакурснік.

першаку́рсны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да першага курса.

Першама́й, ‑я, м. (з вялікай літары).

Свята Першага мая. Першамай — наша традыцыйнае працоўнае свята, дзень агляду адзінства і згуртаванасці, маналітнасці нашых радоў. «Звязда».

першама́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да свята Першага мая. Першамайская дэманстрацыя. Першамайскія ўрачыстасці. Першамайскія падарункі. □ Сёння ў першамайскай калоне горда крочаць побач былыя воіны і партызаны. «Звязда».

першапача́так, ‑тку, м.

Кніжн. Пачатак.