Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераэкзаменава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераэкзаменаваць.

пераэкзаменава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.

Здаць экзамен яшчэ раз, паўторна.

пераэкзаменава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што.

1. Прыняць паўторны экзамен.

2. Прыняць экзамены ва ўсіх, многіх.

пераэкзамено́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераэкзаменавацца.

2. Зал. да пераэкзаменоўваць.

пераэкзамено́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераэкзаменаваць.

пераэкзамено́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Паўторны экзамен у сістэме школьнага навучання пасля нездавальняючага адказу на першым. Пераэкзаменоўка па алгебры. Атрымаць пераэкзаменоўку на восень.

пераяда́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. пераядаць — пераесці.

пераяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераесці (у 1, 3 знач.).

пераязджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераехаць.

перая́рак, ‑рка, м.

Жывёла мінулагодняга прыплоду (пераважна пра авечак, ваўкоў). Да логава падышлі чацвёра леташніх ваўчанят-пераяркаў. «Маладосць». Калі самка [ваўка] гіне, самец бярэ сабе новую з пераяркаў. В. Вольскі.