Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыёспекта́кль, ‑я, м.

Спектакль, які перадаецца па радыё. Творчай удачай апошняга часу трэба лічыць радыёспектакль «І нічога ўзамен» па аднайменнай аповесць А. Савіцкага. «ЛіМ».

радыёспектраскапі́я, ‑і, ж.

Метады даследавання будовы рэчыва, а таксама фізічных і хімічных працэсаў у ім, заснаваныя на рэзанансным паглынанні радыёхваль.

радыёспо́рт, ‑у, М ‑рце, м.

Тэхнічны від спорту, які ўключае розныя спаборніцтвы з выкарыстаннем радыёапаратуры ў спалучэнні з агульнафізічнымі практыкаваннямі.

радыёста́нцыя, ‑і, ж.

Комплекс прылад для перадачы і прыёму інфармацыі з дапамогай радыёхваль.

радыёсту́дыя, ‑і, ж.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне, з якога вядзецца радыёвяшчанне.

радыёсу́вязь, ‑і, ж.

Сувязь, якая ажыццяўляецца па радыё. Нашай айчыннай навуцы, побач з радыёсувяззю і радыёвяшчаннем, належыць прыярытэт і ў галіне радыёлакацыі. «Беларусь».

радыётрансляцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да радыётрансляцыі. Радыётрансляцыйная сетка.

радыётрансля́цыя, ‑і, ж.

Перадача радыёпраграм з дапамогай правадной лініі сувязі.

радыётума́ннасць, ‑і, ж.

Касмічны аб’ект у выглядзе туманнасці, якая з’яўляецца крыніцай радыёвыпрамянення.

радыётэа́тр, ‑а, м.

1. Калектыў, які ажыццяўляе пастаноўку і выкананне спектакляў для перадачы па радыё.

2. Адна з форм радыёвяшчання паводле драматургічных твораў.