по́ўна,
1. Прысл. да поўны (у 1, 2 і 3 знач.).
2. у знач. вык. Разм. Вельмі многа каго‑, чаго‑н. Агледзела [Марылька] воз, а там усялякага дабра поўна. Якімовіч. Адчынены вокны, і відаць, што ў хаце-чытальні поўна народу. Шамякін.
поўна..., (а таксама паўна...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «поўны» (у 4 і 6 знач.), напрыклад: поўнагабарытны, поўнагалоссе, поўнаметражпы, поўнарацыённы.
поўнагало́сны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца поўнагалоссем, змяшчае ў сабе поўнагалоссе. Поўнагалосныя спалучэнні.
поўнагало́ссе, ‑я, н.
Уласцівая ўсходнеславянскім мовам, у адрозненне ад іншых славянскіх моў, фанетычная рыса, якая заключаецца ў наяўнасці спалучэнняў оро, оло, ере, еле ў становішчы паміж двума зычнымі на месцы старажытных агульнаславянскіх ор, ол, ер, ел: руск. голова, бел. галава, балг. глава, польск. głowa, руск. город, бел. горад, балг. град, чэшск. hlava.
поўнаметра́жны, ‑ая, ‑ае.
З такой колькасцю метраў плёнкі, якая патрэбна для паказу аднаго сеанса звычайнай працягласці (пра фільм). Поўнаметражны кінафільм.
по́ўнасцю, прысл.
1. У поўным складзе, у поўным аб’ёме. Перад жывёлаводамі стаіць задача так правесці зімоўку жывёлы, каб поўнасцю захаваць наяўнае пагалоўе, ні ў якім разе не дапусціць зніжэння прадуктыўнасці жывёлы. «Звязда».
2. Ва ўсіх адносінах, зусім, цалкам. Вось яна [машына] і вялізная, і хітрая,.. а ўсё ж такі яна поўнасцю падначалена .. [Міхасю]. Брыль. Гэтыя думкі і гэтае адчуванне апошнімі звеннямі ўзварухнуліся ў Сцёпкавым сэрцы і заступілі поўнасцю месца другім думкам і другому пачуццю. Колас.
•••
Цалкам і поўнасцю гл. цалкам.
поўнаўла́ддзе, ‑я, н.
Поўная, неабмежаваная ўлада.
поўнаўла́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае неабмежаваную, поўную ўладу. Толькі рэвалюцыя да канца вырашае аграрнае пытанне, робіць селяніна поўнаўладным гаспадаром над зямлёй. Кудраўцаў. Капытамі мераючы сажні, напралом падаўся у гушчар — дзікі, непакорны і паважны пушчы поўнаўладны гаспадар. А. Вольскі.