перавандро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перавандраваць.
перавандро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавандроўваць — перавандраваць.
перава́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пераварыць.
2. у знач. прым. Які страціў некаторыя якасці ў выніку доўгага варэння. Перавараная бульба.
перава́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераварваць — пераварыць.
перава́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пераварыцца.
2. Зал. да пераварваць.
перава́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераварыць.
перава́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. пераварваць — пераварыць (у 1 знач.), пераварвацца — пераварыцца (у 1 знач.).
пераваро́т, ‑у, М ‑роце, м.
1. Змена існуючага грамадска-палітычнага ладу або ўрада сілай. Дзяржаўны пераварот. Рэвалюцыйны пераварот. Палітычны пераварот.
2. Рэзкі паварот, карэнныя змены ў развіцці, ходзе чаго‑н. Пераварот у навуцы. Тэхнічны пераварот. □ З’яўленне такога натоўпу зрабіла ў доме цэлы пераварот. Колас. І вось за адзін вечар адбыўся цэлы пераварот, адчуў Віця, што цяпер не толькі пра свае клопаты думаць трэба. Нядзведскі.
3. Спец. Фігура вышэйшага пілатажу, пры якой самалёт пераварочваецца ў паветры. Зрабіўшы правы, пасля левы віражы, Крывахіж паправіў на плячах лямкі парашута.. І пайшлі перавароты, пасля пятля... Алешка. // Гімнастычная фігура, пры якой цела гімнаста пераварочваецца ў паветры.
•••
Дварцовы пераварот — насільная змена манарха, кіраўніка дзяржавы сіламі прыдворных груп высокапастаўленых асоб без ўдзелу народных мас.
пераваро́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. пераварочваць — перавярнуць (у 1, 2, 4 і 5 знач.).
пераваро́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перавярнуцца (у 1–3 знач.).
2. Зал. да пераварочваць.