перабарано́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перабараноўваць.
перабарано́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перабаранаваць.
пераба́ўка, ‑і, ДМ ‑баўцы; Р мн. ‑бавак; ж.
Разм. Перадача лішняга, лішак.
пераба́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перабавіць 2.
перабаўля́цца 1, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.
Незак. да перабавіцца 1.
перабаўля́цца 2, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да перабавіцца 2.
2. Зал. да перабаўляць 2.
перабаўля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да перабавіць 1.
перабаўля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да перабавіць 2.
пераба́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перабачыць.
пераба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разм. Пабачыць шмат чаго, усё або ўсіх, многіх. Сіроты... Колькі я перабачыў такіх на дарогах вайны!.. Ракітны. // Перажыць, зазнаць. Яны ж гэтулькі .. перабачылі разам, прайшлі гэтакія дарогі, і няма ніякага дзіва, што ён проста прывык да яе. Сабаленка.
перабая́цца, ‑баюся, ‑баішся, ‑баіцца; зак.
Разм. Шмат разоў перажыўшы страх, перастаць баяцца. Смерці ў баі .. [Сотнікаў] не баяўся — перабаяўся ўжо за дзесятак самых безнадзейных выпадкаў. Быкаў.
перабе́г, ‑у, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабягаць — перабегчы.