Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

непрыкры́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Не пакрыты зверху. На лузе заўсёды з калгаснікамі медфельчар — загадчык медпункта. У яго аптэчка, бінты, ён часам пакрыквае на тых, хто працуе з непрыкрытай галавою. Лупсякоў.

2. Які не абараняецца, пакінуты без прыкрыцця. Непрыкрытыя рубяжы.

3. перан. Які адразу адчуваецца, якога відаць; яўны, відавочны. Непрыкрытая беднасць. Непрыкрытая эксплуатацыя. □ У .. [ветры] было ўсё: трывожная смуга даляглядаў і незабыўнае святло маленства; дажджы густыя .. і пах суніц; шчымлівая радасць у сэрцы і непрыкрытае, вясёлае здзіўленне перад светам. М. Стральцоў.

непрыма́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрымальнага.

непрыма́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога нельга прыняць, з якім нельга пагадзіцца. Непрымальныя парады. Непрымальныя прапановы.

непрыма́нне, ‑я, н.

Немагчымасць або нежаданне прыняць, прызнаць што‑н., пагадзіцца з чым‑н. (пра думкі, погляды, прынцыпы і пад.). Герой яго [Марціновіча] апавяданняў — чалавек шчодрай душы, унутрана багаты, высакародны, паслядоўны ў сваім непрыманні мяшчанскай маралі і філасофіі эгаізму. «Полымя».

непрыміры́масць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрымірымага. Непрымірымасць класавых супярэчнасцей. // Непрымірымыя адносіны да каго‑, чаго‑н. — Новыя рашэнні партыі маюць яшчэ і тое.. значэнне, што яны актывізавалі ў людзей непрымірымасць да ўсякіх непаладкаў, да фальшы, фармалізму. Краўчанка.

непрыміры́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не ідзе на прымірэнне, не дапускае пагаднення. К. Чорны — гэта перш за ўсё непрымірымы змагар з уласніцкім светам. Адамовіч. З гэтага вечара.. [Ігар] стаў непрымірымым ворагам Алеся, хоць і да таго адносіны паміж імі былі нацягнутымі. Сіняўскі. // Уласцівы такому чалавеку. Непрымірымы характар.

2. Такі, што нельга прымірыць. Непрымірымая барацьба. □ Прыгожая, выпеставаная, .. [Эма] выклікала ў мяне толькі пачуццё непрымірымай варожасці... Лупсякоў. У голасе яго гучала непрымірымая мужчынская нянавісць да таго, другога, хто замяніў яго і напэўна выцесніў нават з ўспамінамі. Васілевіч.

непрымяні́масць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрымянімага.

непрымяні́мы, ‑ая, ‑ае.

Які нельга прымяніць для чаго‑н.

непрынцыпо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не вынікае з прынцыпаў, далёкі ад прынцыпаў; неістотны, другарадны. Непрыпцыповае пытанне.

2. Які не прытрымліваецца прынцыпаў, не кіруецца імі. Непрынцыповы чалавек.

непрыня́цце, ‑я, н.

Адмаўленне ад прыняцця чаго‑н. Непрыняцце належных пер. □ Забеспячэнне іску дапускаецца ва ўсякім стане справы, калі непрыняцце мер забеспячэння можа ўскладніць або зрабіць немагчымым выкананне рашэння суда. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.