недасыпа́нне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. недасыпаць 1 — недаспаць.
недасыпа́нне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. недасыпаць 2 — недасы́паць.
недасы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што і чаго.
Насыпаць не поўнасцю, менш, чым належыць. Недасыпаць збожжа ў засек.
недасыпа́ць 1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да недаспаць.
недасыпа́ць 2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да недасы́паць.
недасява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да недасеяць.
недасяга́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць недасягальнага; немагчымасць дасягнуць чаго‑н. Недасягальнасць мэты.
недасяга́льны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога нельга дасягнуць, нельга ажыццявіць. Недасягальная вышыня. Недасягальная мэта. □ Маскоўскае неба станавілася недасягальным для варожай авіяцыі. Дзенісевіч. // перан. Такі, з якім нельга зраўняцца. [Дзяўчына] здавалася недасягальнай, усё ў ёй выглядала адменным, непараўнальна лепшым, чым у іншых. Чарнышэвіч.
недася́жнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць недасяжнага; немагчымасць дасягнуць чаго‑н.
недася́жны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і недасягальны. Здзяйсняецца, квітнее і жыве, Што марай недасяжнаю было вякамі. Шушкевіч.
недатле́лы, ‑ая, ‑ае.
Які яшчэ працягвае тлець. Неўзабаве з люка па нахіленай рашотцы .. з грукатам пасыпаліся адліўкі — попельныя, шурпатыя, сям-там яшчэ чырванаватыя, як недатлелае вуголле. Карпаў.
недато́пак, ‑пка, м.
Абл. Стары, паношаны чаравік, бот, лапаць. «Няхай Андрэй сам цяпер даношвае свае лапці, а то ўсё мне чужыя недатопкі аддаюць», — думае Сцёпка. Пальчэўскі.
недатры́маны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад недатрымаць.
2. у знач. прым. Не даведзены да поўнай гатоўнасці. Недатрыманы негатыў.