Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перашыва́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перашываць.

перашыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашыць (у 1–3 знач.).

перашы́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перашыўкі, звязаны з перашыўкай. Перашывачная майстэрня.

перашы́ек, ‑шыйка, м.

Вузкая паласа зямлі, якая злучае часткі сушы (два мацерыкі ці мацярык з паўвостравам) або аддзяляе адзін водны масіў ад другога. Панамскі перашыек. Карэльскі перашыек. □ Машына ідзе па вузкім перашыйку, які аддзяляе возера.. ад мора. В. Вольскі.

перашы́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перашыць.

перашы́ўка, ‑і, ДМ ‑шыўцы; Р мн. ‑шывак; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. перашываць — перашыць (у 1–3 знач.).

перашы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.

1. Перарабіць пашытае, гатовае, пашыць іначай, другім фасонам. Перашыць плацце. // Пашыць з пашытага што‑н. другое. Перашыць шынель на паліто. □ [Дзед:] — А хіба ж пасля тваёй маткі нічога такі не асталося — ні палатна, ні гатовай якой адзежыны? То няхай бы табе перашылі. Сабаленка.

2. Прышыць што‑н. нанава, іначай або ў другім месцы. Перашыць гузікі. □ Майстар.. доўга ўглядаўся на маю падкладку, круціў яе ў руках, калупаў пальцамі, нарэшце надзьмуўся і сказаў: — Перашыць. Якімовіч.

3. Спец. Пераслаць чыгуначную каляю. Немцы перашылі чыгунку на свой манер: кастылі яны замянілі непадатлівымі шурупамі, якія трэба было завінчваць ключом. Навуменка.

4. Разм. Пашыць на працягу якога‑н. часу вялікую колькасць чаго‑н. Колькі ён людзям адзежы і абутку перашыў!

перашэ́птванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перашэптвацца, а таксама гукі гэтага дзеяння.

перашэ́птвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Перагаворвацца шэптам. Людзі спярша дзівіліся, пасля пачалі перашэптвацца. І папаўзлі па вёсцы чуткі, што недзе ёсць у Андрэя прыхаванае дабро. Ваданосаў. Дзяўчаты, з затоенай хітрынкай у вачах паглядваючы на нас, паціху перашэптваліся. Лынькоў. // перан. Ледзь чутна шумець, шалясцець. Ціха перашэптваюцца між сабой дрэвы. Пальчэўскі. Па-над галавой, атрасаючы з сваіх галін іней, перашэптваліся вячыстыя прыдарожныя бярозы. М. Ткачоў.

перашэ́пты, ‑аў; адз. няма.

Разм. Перагаворванне шэптам, гукі перашэптвання. Скончыць перашэпты. □ Бразджалі лічыльнікі і чуліся ціхія перашэпты. Гартны. // перан. Ледзь чутны шум, шэлест. Я спыняюся і услухоўваюся ў перашэпты чаротаў. Пестрак. Я гатоў слухаць там ад зары да зары перашэпты вяршалін густых угары. Бураўкін.