перцэ́птар, ‑а, м.
Спец. Сістэма элементаў біялагічнага тыпу (орган), прызначаная для ўспрыняцця вобразаў (сігналаў) аб’ектыўнага свету.
перцэпцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да перцэпцыі.
перцэ́пцыя, ‑і, ж.
Спец. Успрыманне, непасрэднае адлюстраванне аб’ектыўнай рэальнасці ў той момант, калі яна дзейнічае на нашы органы пачуццяў.
[Лац. perceptio — разуменне, пазнаванне.]
пе́рчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перчыць.
пе́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.
Пасылаць што‑н. перцам, сыпаць у што‑н. перац. Час ад часу кухар.. маліўся, абціраў пот і маўкліва, старанна смажыў, перчыў, паліваў... Гарэцкі.
перш, прысл.
Спачатку, раней. Перш сварыўся на яго бацька, потым бачыць — нічога не парадзіш, калі ў сына такая ахвота. Якімовіч. [Маці] хацела запаліць святло, але Мікола папрасіў перш завесіць вокны. Федасеенка.
•••
Перш за ўсё — у першую чаргу. Чалавек на зямлі, хто б ён ні быў: воін ці будаўнік, а перш за ўсё сейбіт. Гроднеў.
Перш-наперш — спачатку, перш за ўсё. Калі змены супадалі, то Ліда перш-наперш старалася наведацца на Лёнеў участак. Кулакоўскі.
Перш чым (злучнік часавы) — перад тым як, да таго як. Дзён пяць блукаў Антось па навакольных вёсках і хутарах, перш чым натрапіў на след пана. Бажко.
перша...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «першы», «першасны», напрыклад: першакурснік, першааснова.
першаадкрыва́льнік, ‑а, м.
Той, хто першым адкрыў якія‑н. новыя землі, краіны, воды, рэкі, залежы карысных выкапняў. // у вобразным ужыв. З сваіх уласных назіранняў я прыйшоў да такога вываду, што першаадкрывальнікамі вясны ўсё ж такі з’яўляюцца не гракі, а шэрыя вароны. Ігнаценка.
першаасно́ва, ‑ы, ж.
Кніжн. Першапачатковая аснова, сутнасць чаго‑н. Фальклорная першааснова твора. Матэрыял — першааснова ўсяго існага.
першабытнаабшчы́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да першай у гісторыі чалавецтва сацыяльна-эканамічнай фармацыі. Першабытнаабшчынны лад.