Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перашчы́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашчыкнуць.

перашчыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Раздзяліць шчыпком надвае. Генерал устаў, узяў каля печы венік. Вылузаў з яго дубчык і даў зламаць. Ражэ перашчыкнуў яго ў двух пальцах. Алешка. Перастаўшы гайдацца, .. [грак] пасядзеў у спакоі, нібыта нешта думаў ці разважаў, потым прымерыўся да ніштаватай галінкі, сціснуў яе ў моцнай дзюбе і перашчыкнуў, як нажніцамі. Лужанін.

перашчыме́ць, ‑міць; зак.

Перастаць шчымець.

перашчыпа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перашчыпаць.

перашчыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Пашчыпаць усё, многае або ўсіх, многіх.

перашчэ́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перашчапіць.

перашчэ́пліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перашчэпліваць — перашчапіць.

перашчэ́плівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перашчэпліваць.

перашчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашчапіць.

перашыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перашываць — перашыць.