Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перфарацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да перфарацыі. Перфарацыйная дарожка фотаплёнкі. // Які служыць для перфарацыі. Перфарацыйная машына.

перфара́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перфараваць.

2. Пракол, прарыў полага або трубчастага органа цела чалавека або жывёлы.

3. Сістэма спецыяльна прабітых скразных адтулін на чым‑н. Пашкодзіць перфарацыю. Упрыгожыць абутак перфарацыяй.

[Лац. perforatio.]

перфары́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перфарыраваць.

перфары́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перфарыраваць.

перфары́равацца, ‑рыруецца; незак.

Зал. да перфарыраваць.

перфары́раваць, ‑рырую, ‑рыруеш, ‑рыруе; зак. і незак.

Тое, што і перфараваць.

перфасту́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Стужка, на якую інфармацыя наносіцца перфарацыяй (у 3 знач.); перфарацыйная стужка.

перфе́кт, ‑а, М ‑кце, м.

У некаторых мовах — адна з форм прошлага часу дзеяслова, якая абазначае, што дзеянне закончылася ў мінулым, а вынік яго працягваецца цяпер.

[Ад лац. perfectus — закончаны.]

пе́рханне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перхаць ​2.

пе́рхаць 1, ‑і, ж.

Дробныя лусачкі рагавых клетак скуры галавы, якія ўтвараюцца каля валасоў у выніку захворвання скуры.

пе́рхаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Сутаргава кашляць, пакашліваць ад перасыхання, раздражнення ў горле. Перхаць ад пылу.