Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перашна́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Старанна і ўважліва абмацаць што‑н. поўнасцю або ўсё, многае ў пошуках чаго‑н. Перашнарыць усе кішэні.

перашнурава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перашнураваць.

перашнурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Зашнураваць нанава, іначай. Перашнураваць чаравікі.

2. Зашнураваць усё, многае.

перашнуро́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перашнуроўваць — перашнураваць.

перашнуро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перашнуроўваць.

перашнуро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашнураваць.

перашнуро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перашнуроўваць — перашнураваць.

перашны́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Тое, што і перашнарыць.

перашпаклёўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перашпаклёўваць.

перашпаклёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашпакляваць.