Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перашліфо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перашліфоўваць.

перашліфо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашліфаваць.

перашліфо́ўка, ‑і, ДМ ‑фоўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перашліфоўваць — перашліфаваць.

перашму́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перашмульваць.

перашму́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашмуляць.

перашму́ляны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перашмуляць.

перашму́ляцца, ‑яецца; зак.

Разм. Тое, што і перацерціся (у 1 знач.). Як толькі дзядзька Адам стаў на жардзіну і пачаў на ўсю сілу падбіваць, дык ці то таму, што перашмулялася вяроўка, ці таму, што хлопцы нядбайна прывязалі жардзіну, яна пасунулася ўніз, і Адам паляцеў на зямлю. Сабаленка.

перашму́ляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Разм. Тое, што і перацерці (у 1 знач.). Перашмуляць вяроўку.

перашмы́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашмыгнуць.

перашмыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Хутка і непрыкметна перамясціцца куды‑н. Вавёрка перашмыгнула на другое дрэва.