Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перона. [Павал:] — Вось вашы білеты; Лібе перонны. Гартны. Цягнік мякка-мякка крануўся. [Пасажыры] не пачулі нават стуку колаў, буфераў. Адно вызначылі, што ён крануўся, па тым, што перонныя агеньчыкі пачалі адплываць назад. Сабаленка.

перпендыкуля́р, ‑а, м.

Прамая лінія, якая перасякае другую прамую пад вуглом 90°. Правесці перпендыкуляр праз сярэдзіну адрэзка. Апусціць перпендыкуляр на плоскасць.

[Ад лац. perpendicularis — адвесны.]

перпендыкуля́рнасць, ‑і, ж.

Перпендыкулярнае становішча.

перпендыкуля́рны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца перпендыкулярам; размешчаны пад прамым вуглом да чаго‑н. Узаемна перпендыкулярныя плоскасці.

перпе́туум-мо́біле, нескл., н.

Вечны рухавік; вечны рух.

[Лац. perpetuum mobile.]

перс,

гл. персы.

персана́ж, ‑а, м.

Дзеючая асоба ў мастацкім творы. Галоўны персанаж. Эпізадычны персанаж. Адмоўны персанаж.

[Фр. personnage.]

персана́л, ‑у, м.

Асабовы склад супрацоўніку якой‑н. установы, прадпрыемства. Персанал лабараторыі. □ Шпітальны персанаж ледзь спраўляўся са сваімі абавязкамі. Дудо. // Група работнікаў установы, прадпрыемства, якія аб’ядноўваюцца па прафесійных або іншых адзнаках. Педагагічны персанал школы. Абслуговы персанал. Жаночы персанал установы. □ У бальніцы было зусім ціха, ні гуку, ні голасу. Здавалася, усе паснулі, і хворыя, і медыцынскі персанал. Арабей.

[Ад лац. personalis — асабовы.]

персаналі́зм, ‑у, м.

Рэлігійна-ідэалістычны напрамак сучаснай буржуазнай філасофіі, які лічыць асобу першаасновай быцця, а быццё праяўленнем творчай актыўнасці вярхоўнай асобы — бога.

[Ад лац. persona — асоба.]

персана́льны, ‑ая, ‑ае.

Які датычыцца пэўнай асобы; асабісты. Персанальнае запрашэнне. □ Сход, магчыма, і не запомніўся, калі б на парадку дня не стаяла персанальная справа Міхася. Сіўцоў. // Прызначаны для абслугоўвання пэўнай асобы. Персанальная машына. // Які ажыццяўляецца пэўнай асобай; асабісты. Персанальная адказнасць.

•••

Персанальная пенсія гл. пенсія.

Персанальны пенсіянер гл. пенсіянер.

[Лац. personalis.]