Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перачэ́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перачарціць.

перачэ́сванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перачэсваць ​1 — перачасаць ​1.

перачэ́сванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перачэсваць ​2 — перачасаць ​2.

перачэ́свацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перачасацца.

2. Зал. да перачэсваць ​1.

перачэ́свацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да перачэсваць ​2.

перачэ́сваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перачасаць ​1.

перачэ́сваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перачасаць ​2.

перашале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Пасля буйнага, разгульнага жыцця, свавольства ўціхамірыцца, стаць спакойным, разважлівым, сталым. Часам сябе цешыў .. [Сяргей Іванавіч] надзеяй, што Таіса ўрэшце перашалее і адумаецца, таму і цяпер шанаваў яе, купляў ёй падарункі. Марціновіч.

2. Ашалець — пра ўсіх, многіх.

перашапну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца.

Зак. да перашэптвацца.

перашарава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перашараваць.

перашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Вышараваць нанава, яшчэ раз. Перашараваць падлогу.

2. Вышараваць, пашараваць усё, многае.

3. Шаруючы чым‑н., перацерці, перарэзаць на часткі.

перашаро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перашароўваць.

перашаро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашараваць.