Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пе́рлаўка, ‑і, ДМ ‑лаўцы; Р мн. ‑лавак; ж.

Травяністая расліна сямейства злакавых з лінейным лісцем і суквеццем у выглядзе мяцёлкі.

пе́рлінь, ‑я, м.

Карабельны пяньковы трос таўшчынёю 10–15 см.

[Ад гал. paardelijn ад paard — конь і lijn — канат.]

перлі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Спец.

1. Шклопадобная вулканічная парода, якая выкарыстоўваецца як будаўнічы і ізаляцыйны матэрыял.

2. Адна са структурных частак жалезавугляродзістых сплаваў (сталі, чыгуну).

[Фр. perlite.]

перлі́тавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да перліту. Перлітавая структура. // З прымессю перліту. Перлітавая сталь.

перлі́тны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і перлітавы. Перлітны чыгун.

перло́н, ‑у, м.

Прынятая ў Германіі назва поліаміднага валакна, а таксама тканіна з такога валакна.

перло́навы, ‑ая, ‑ае.

Выраблены з перлону.

пе́рлы, ‑аў; адз. перл, ‑а, м.

1. Тое, што і жэмчуг. Там зліткі золата былі, І перлы, і каралы. Танк. Былі прадэманстраваны розныя тканіны: цяжкія парчовыя з шоўкавых, залатых і срэбных нітак, упрыгожаныя перламі і самацветамі. «ЛіМ». // перан.; чаго або якія. Каплі дажджу, расы і пад., якія блішчаць, пераліваюцца, як жэмчуг. Малады бярэзнік, які густа парос ля самай шашы, блішчаў тысячамі перлаў-расінак, што віселі і пераліваліся на лісцях. Сіўцоў. Ты чуйна слухаеш, прынік, Як звоняць перлы вадзяныя. Танк.

2. перан.; чаго. Пра што‑н. самае выдатнае, цудоўнае па сваіх якасцях. «Грубае жыццё» сапраўды пераплаўлялася ў грудзях паэта ў перлы паэзіі. Лойка. Вунь, злева, перл готыкі, збудаваны ў шаснаццатым стагоддзі касцёл Святой Ганны. Арабей. // Іран. Пра што‑н. бязглуздае, недарэчнае і пад. Тувім прыводзіць узор прадукцыі аднаго з .. [графаманаў]: Калі цябе ўбачыў, як кроіла сала, Маё сэрца зразу, як пёс у ваду, ўпала.. Нічым не горшыя перлы можна набраць з часопісаў, нават з некаторых кніг і ў нас. Лужанін.

•••

Рассыпа́ць перлы гл. рассыпаць.

[Фр. Perle.]

перлюстрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перлюстраваць.

перлюстрава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да перлюстраваць.