Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыёру́пар, ‑а, м.

Рэпрадуктар у выглядзе рупара. Разам з цёплым і духмяным паветрам у пакой уварваліся аддаленыя гукі радыёрупара: маскоўскія дыктары перадавалі апошнія паведамленне. Ракітны.

радыёрэле́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для перадачы радыёсігналаў звышвысокай частаты цераз шэраг прыёмна-перадавальных радыёстанцый. Радыёрэлейная апаратура. Радыёрэлейныя станцыі.

2. Які ажыццяўляецца перадачай сігналаў цераз шэраг прыёмна-перадавальных радыёстанцый. Радыёрэлейная сувязь.

радыёрэпарта́ж, ‑у, м.

Перадача па радыё непасрэдна з месца дзеяння. Радыёрэпартаж з аэрадрома аб сустрэчы касманаўтаў.

радыёрэпраду́ктар, ‑а, м.

Тое, што і рэпрадуктар. Банадысю нават здалося, што з боку пасёлка даносіцца вясёлая Музыка — мажліва, там і сапраўды так моцна гучаў вулічны радыёрэпрадуктар. Хадкевіч.

радыёрэ́ха, ‑а, н.

Радыёсігнал, які з’яўляецца адбіткам пасланага радыёсігнала. Вымярэнне адлегласцей метадам радыёрэха.

радыёсе́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Сетка перадавальных і прыемных радыёстанцый.

2. Комплекс узмацняльнай апаратуры і ліній радыёсувязі, прызначаных для перадачы радыёвяшчальных праграм.

радыёсігна́л, ‑у, м.

1. Тое, што і радыёхвалі. Атрыманыя з космасу радыёсігналы ператвараюцца ў фотаздымкі, на якіх бачны воблакі, што навісаюць над рознымі раёнамі Еўропы, Азіі, Афрыкі. «Маладосць».

2. Сігнал, перададзены па радыё.

радыёсістэ́ма, ‑ы, ж.

Комплекс радыёэлектроннага абсталявання, прызначаны для выканання пэўнай задачы.

радыёслуха́ч, ‑а, м.

Той, хто слухае перадачы радыёвяшчання. Канцэрт па заяўках радыёслухачоў. □ — Таварышы радыёслухачы! Пачынаем нашу навагоднюю перадачу. Якімовіч.

радыёслуха́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да радыёслухач.