Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кіселепадо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на кісель. Кіселепадобная маса.

кісе́ль, ‑сялю, м.

1. Кіслая студзяністая страва з аўсянай мукі або ягаднага соку, заваранага на крухмале. Аўсяны кісель. Кісель з журавін.

2. перан. Пра вязкую, клейкую масу. Хоць дажджоў даўно не было, конь раз-пораз чвякаў у чорным балотным кісялі, груз да кален[яў]. Мележ. // Пагард. Пра вялага, слабавольнага чалавека. — Не, не! — запратэставаў Лапко: не кажы мне гэтага! Трэба быць цвёрдым. А я — кісель. Колас.

•••

Дзесятая вада на кісялі гл. вада.

кісе́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кісялю (у 1 знач.).

•••

Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі гл. рака.

кісе́т, ‑а, М ‑сеце, м.

Тое, што і капшук. Сядзім з дзедам Лявонам на маіх калёсах, курым з яго кісета пахучую махорку. Каваль.

[Ад перс. kisä — кашалёк.]

кі́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

Памянш.-ласк. да кіса.

кі́сла,

1. Прысл. да кіслы (у 3 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра кіслы смак. У роце кісла.

кіслава́льнік, ‑а, м.

Спец. Рабочы, які займаецца кіславаннем.

кіслава́льніца, ‑ы, ж.

Спец. Жан. да кіславальнік.

кіслава́нне, ‑я, н.

Спец. Апрацоўка тканіны слабым растворам кіслаты пры адбельванні.

кіслава́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць кіславатага.