гала́ндцы, ‑аў; адз. галандзец, ‑дца, м.; галандна‑, ‑і, ДМ ‑дцы; мн. галандкі, ‑дак; ж.
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Галандыі (Нідэрландаў).
гала́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм.
1. Жывёла галандскай пароды (карова, курыца і інш.).
2. Тое, што і галандская печ (гл. печ). Ад круглай галанкі павявала прыемным цяплом. Якімовіч.
галано́гі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Босы, з голымі нагамі. На тапчане сядзіць ужо даўно не злосная на бабулю Ніна, а перад ёю галаногі, вясёлы Толік. Брыль.
галантарэ́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да галантарэі. Галантарэйны тавар. // Прызначаны для продажу галантарэйных вырабаў. Галантарэйны магазін.
галантарэ́йшчык, ‑а, м.
Разм. Прадавец галантарэі.
галантарэ́я, ‑і, ж.
Агульная гандлёвая назва дробных прыналежнасцей туалету (гальштукі, істужкі, пальчаткі, гузікі і інш.).
[Фр. galanterie.]
гала́нтнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць галантнага; ветлівасць, ласкавасць, далікатнасць. Галантнасць у абыходжанні з гасцямі.
гала́нтны, ‑ая, ‑ае.
Ветлівы, ласкавы, далікатны. Хлопцы адкінулі ў адносінах да Маі ранейшае панібрацтва і стараліся быць галантнымі. Карпюк. [Афіцэр] прыціснуў левую руку да грудзей, схіліў галаву ў галантным паклоне. Васілёнак.
галапу́зы, ‑ая, ‑ае.
Разм. З голым жыватом (звычайна пра дзяцей). — Прэч! Наз-зад, галапузыя чэрці! — зашыпеў на [хлапчукоў] спраўнік і пагразіў шабляй. Хомчанка.
галару́ч, прысл.
Разм. Без рукавіц, з голымі рукамі. Не ідзі на мароз галаруч.