Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перачы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак., што.

1. Вычысціць, пачысціць усё, многае. Перачысціць усю зброю. □ Памылі падлогу, перачысцілі пасуду і нават згатавалі смачны абед. Якімовіч.

2. Вычысціць, пачысціць нанава, яшчэ раз.

перачыта́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перачытаць.

перачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Прачытаць усё, многае. [Рыма] перачытала ўсё, што знайшлося ў партызан. Васілеўская.

2. Прачытаць нанава, яшчэ раз. Аляксандра Пятроўна.. некалькі разоў перачытала пісьмо і не ведала, як адказаць сыну. Каршукоў.

перачы́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перачытваць — перачытаць.

перачы́твацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перачытваць.

перачы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перачытаць.

перачы́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перачысціць.

перачышча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перачысціцца.

2. Зал. да перачышчаць.

перачышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перачысціць.

перачэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перачэпліваць — перачапіць.