Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перачака́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перачаканіць.

перачака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і без дап.

Прабыць дзе‑н., у якіх‑н. умовах і пад., чакаючы заканчэння чаго‑н. Прахожыя спыняліся тут, каб перачакаць спёку або схавацца ад дажджу. Чарнышэвіч. Дыміць туман. Мо лепш перачакаць, Пакуль зара не прыадчыніць дзверы? Танк. // Пачакаць некаторы час. — Давай крыху перачакаем, — параіў Лабановіч. Колас. Лазарэўская вырашыла перачакаць хвілін пяць, каб на адзіноце разабрацца ў сваіх пачуццях. Паслядовіч.

перача́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перачаліць.

перача́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Прычаліць нанава або да другога прычала. Перачаліць плыты.

перача́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перачальваць — перачаліць.

перача́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перачальваць.

перача́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перачаліць.

перачапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Дакрануцца па чарзе да ўсяго, многага або да ўсіх, многіх.

перачапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак., што.

1. Счапіць нанава, іначай. Перачапіць вагоны.

2. Начапіць у другім месцы або іначай. Перачапіць значок. Перачапіць карціну на другую сцяну.

перачарні́ць, ‑чарню, ‑чэрніш, ‑чэрніць; зак., што.

Разм.

1. Зрабіць вельмі чорным.

2. Пафарбаваць у чорны колер, пачарніць усё, многае. Перачарніць усе тканіны. Перачарніць усё серабро.