Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перашуфлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Разм. Перакідаць, перасыпаць што‑н. шуфлем. Перашуфляваць збожжа.

перашчапі́ць, ‑шчаплю, ‑шчэпіш, ‑шчэпіць; зак., што.

1. Прышчапіць прышчэпак іначай, у другім месцы або замяніць яго новым ці іншым. Перашчапіць яблыньку.

2. Увесці вакцыну якой‑н. хваробы яшчэ раз. Перашчапіць воспу.

перашчапля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да перашчапляць.

перашчапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да перашчапіць.

перашчы́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашчыкнуць.

перашчыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Раздзяліць шчыпком надвае. Генерал устаў, узяў каля печы венік. Вылузаў з яго дубчык і даў зламаць. Ражэ перашчыкнуў яго ў двух пальцах. Алешка. Перастаўшы гайдацца, .. [грак] пасядзеў у спакоі, нібыта нешта думаў ці разважаў, потым прымерыўся да ніштаватай галінкі, сціснуў яе ў моцнай дзюбе і перашчыкнуў, як нажніцамі. Лужанін.

перашчыме́ць, ‑міць; зак.

Перастаць шчымець.

перашчыпа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перашчыпаць.

перашчыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Пашчыпаць усё, многае або ўсіх, многіх.

перашчэ́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перашчапіць.