Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перацэ́ньвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перацэньваць.

перацэ́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перацаніць.

перацяга́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перацягаць.

перацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Перамясціць волакам; паступова перанасіць вялікую колькасць чаго‑н. або ўсё, многае. Перацягаць бярвенне. Перацягаць усе дровы ў павець. // і чаго. Разм. Аднесці, занесці паступова вялікую колькасць чаго‑н. каму‑н. «Ох І зарабляе, кажуць, гэта Піперманіха сёлета! Колькі ёй людзі сала ды круп перацягалі». Крапіва.

2. Паступова выкрасці, прысвоіць сабе ўсё, многае. З пушчы панадзіўся воўк і ўсіх авечак перацягаў. Сабаленка.

пераця́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перацягваць — перацягнуць (у 1, 4–9 знач.).

пераця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перацягнуцца.

2. Зал. да перацягваць.

пераця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перацягнуць.

пераця́гнены, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і перацягнуты.

пераця́гнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перацягнуць.

перацягну́цца, ‑цягаўся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.

1. Туга сцягнуць, абвязаць сябе чым‑н. Перацягнуцца поясам.

2. Павольна, з цяжкасцю перайсці цераз што‑н. Хворы ледзь перацягнуўся цераз дарогу.