распа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. распальваць — распаліць (у 1 знач.).
2. Тое, чым распальваюць дровы, торф, вугаль і пад. [Слабодчыкаў] перакінуў з рукі ў руку сякеру і рашуча ступіў да сухой елкі. — Памагу вам. Добрая распалка будзе. Порах. Хомчанка.
распа́лубіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
Спец. Зрабіць распалубку (у 1 знач.).
распа́лубка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
1. Спец. Разборка апалубкі бетонных і жалезабетонных канструкцыі.
2. У архітэктуры — частка зводу, утвораная перасячэннем дзвюх узаемна перпендыкулярных цыліндрычных паверхняў.
распа́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. распальваць — распаліць.
распа́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да распаліцца.
2. Зал. да распальваць.
распа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да распаліць.
распаля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.
Незак. да распаліцца (у 3 знач.).
распаля́ць, ‑ню, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да распаліць (у 3 знач.).
распане́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які распанеў. Распанелы хлопец.
распане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Разгультаіцца, распусціцца; стаць пераборлівым. [Шаройка:] — Проста распанеў народ: да васьмі спяць, да дзесяці снедаюць. Шамякін. — Распанелі мы, Жэнька, — павярнуўся .. [Эдуард] да мяне. — Сёмгу ў краме шукаем, ласасіну... А селядца з печанай бульбай не хочаш? Рамановіч. — Мышэй дык не хочаш лавіць, лодар такі, а на мяса дык, бач, які ласы.., распанеў. Гаўрылкін.