Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перашнуро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перашнуроўваць — перашнураваць.

перашны́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Тое, што і перашнарыць.

перашпаклёўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перашпаклёўваць.

перашпаклёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашпакляваць.

перашпаклява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

1. Зашпакляваць нанава.

2. Зашпакляваць, пашпакляваць усё, многае.

перашпі́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перашпіліць.

перашпілі́цца, ‑шпілюся, ‑шпілішся, ‑шпіліцца; зак.

Зашпіліцца нанава, іначай.

перашпілі́ць, ‑шпілю, ‑шпіліш, ‑шпіліць; зак., што.

1. Расшпіліўшы, зашпіліць нанава, іначай. Перашпіліць паліто.

2. Прышпіліць, прыкалоць іначай, у другім месцы. Перашпіліць бант.

перашпі́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перашпільваць — перашпіліць.

перашпі́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перашпільваць.