Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перахо́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для пераходу куды‑н. Пераходны тунель. Пераходны люк.

2. Які з’яўляецца пераходам ад аднаго стану да другога; прамежкавы. Пераходны перыяд. Пераходныя гаворкі. □ Гэта была пераходная пара года: яшчэ не дыхаў зазімак, але і сівец, што кусціўся пад дубам, не паспеў пацямнець ад дажджоў. Даніленка. [Раіса] была ў тым пераходным узросце, калі забываюцца дзіцячыя гульні, калі дзяўчына лічыць сябе ўжо дарослай і баіцца, што цікавасць да малодшых будзе вытлумачана як уласная нясталасць. Шамякін.

3. Які перадаецца, пераходзіць ад аднаго да другога. Пераходны чырвоны сцяг. Пераходны вымпел.

4. Які пераходзіць, пераносіцца на наступны год. Пераходныя сумы. Пераходныя фонды. Пераходная тэма.

5. У граматыцы — якому ўласціва пераходнасць і які патрабуе пасля сябе дапаўнення ў вінавальным склоне без прыназоўніка (пра дзеяслоў). Пераходныя і непераходныя дзеясловы.

перахо́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перахапіць.

перахо́пліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перахопліваць — перахапіць (у 1–4 знач.).

перахо́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перахапіць.

перахо́ўванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перахоўваць ​1 — перахаваць ​1 (у 1, 2 знач.).

перахо́ўванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перахоўваць ​2 — перахаваць ​2 (у 1 знач.).

перахо́ўвацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перахавацца.

2. Зал. да перахоўваць ​1.

перахо́ўвацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да перахоўваць ​2.

перахо́ўваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перахаваць ​1.

перахо́ўваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перахаваць ​2 (у 1 знач.).

перахрысці́цца, ‑хрышчуся, ‑хрысцішся, ‑хрысціцца; зак.

1. Зрабіць рукой знак крыжа над сабой. Старая паляшучка, знахарка Мар’я, набожна перахрысцілася, падняўшы вочы на абраз. Колас. Каля развілкі на вёску.. стары зняў шапку і перахрысціўся. Бажко.

2. Ахрысціцца занава пры пераходзе ў іншую хрысціянскую веру. — А ёсць у нас і свае цыганы — Сулімы. Калісьці іх дзед ці прадзед перахрысціўся ў нашу веру, купіў зямлю. Жычка.

перахрысці́ць, ‑хрышчу, ‑хрысціш, ‑хрысціць; зак., каго-што.

1. Зрабіць рукой знак крыжа над кім‑, чым‑н. Андрэй нахіліўся над бацькам. Стары перахрысціў яго тры разы, абняў за шыю і пацалаваў. Чарнышэвіч.

2. Выканаць абрад хрышчэння, ахрысціць. Ну, бацюшка перахрысціў малога, пачалі дамаўляцца наконт платы. Кірэйчык. Пайшоў дзед да папа, каб сына перахрысціў. Якімовіч.

3. Ахрысціць пры пераходзе ў іншую хрысціянскую веру.

4. Разм. Даць новае імя, назву, мянушку. Макар Міхайлавіч чалавек высокага росту, шыракаплечы. Калі ён быў маладзейшы, у гаражы неяк яго перахрысцілі на Паўтара Макара. Мяжэвіч.

5. Разм. Вельмі моцна ўдарыць каго‑н. Перахрысціць бізуном.

перахры́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перахрысціць.