Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перашко́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

З’явіцца перашкодай для каго‑, чаго‑н.; не даць магчымасці здзейсніць што‑н.; не дапусціць чаго‑н. Скончыць інстытут перашкодзіла вайна. □ Цяжкая рана, атрыманая ў баях пад Керчу, перашкодзіла жанчыне застацца ў марскім флоце пасля вайны. Кулакоўскі. Хто перашкодзіць нам прабіць камення грань І долю казачную выткаць? Танк. [Насця:] — У вас тут гамонка, здаецца, вельмі душэўная была. Прабачце, калі перашкодзіла. Мележ. Андрэй Шыбянкоў, цяжка аддыхваючыся, вярнуўся назад з пахмурным выглядам чалавека, якому перашкодзілі зрабіць хоць і жорсткі, але высокасправядлівы ўчынак. Зарэцкі.

перашліфава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перашліфаваць.

перашліфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.

1. Адшліфаваць нанава. Перашліфаваць лінзу.

2. Адшліфаваць, пашліфаваць усё, многае. Перашліфаваць усе дэталі.

перашліфо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перашліфоўваць — перашліфаваць.

перашліфо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перашліфоўваць.

перашліфо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашліфаваць.

перашліфо́ўка, ‑і, ДМ ‑фоўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перашліфоўваць — перашліфаваць.

перашму́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перашмульваць.

перашму́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашмуляць.

перашму́ляны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перашмуляць.