Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераацэ́ньвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераацэньваць.

пераацэ́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераацаніць.

пераба́віцца 1, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.

Разм. Сяк-так пражыць, абысціся некаторы час без чаго‑н.; перабіцца (у 2 знач.).

пераба́віцца 2, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.

Разм. Пераадольваючы цяжкасці, пераправіцца ў іншае месца. Перабавіцца праз лінію фронту.

пераба́віць 1, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., чаго.

Разм. Дабавіць чаго‑н. больш, чым патрэбна; перадаць лішняе. Перабавіць солі ў суп.

пераба́віць 2, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., каго-што.

Разм. Пераадольваючы цяжкасці, пераправіць каго‑, што‑н. у іншае месца. Перабавіць абоз цераз брод. □ — Віктар застаўся там, у бараку, — адказаў, падумаўшы, Тарасюк. — Добра было б і яго сюды перабавіць. Тады ўсе былі б у зборы. Трэба пагаварыць з доктарам... С. Александровіч.

перабада́цца, ‑аецца; зак.

Перабадаць адзін аднаго. Перабадаліся каровы ў статку.

перабада́ць, ‑ае; зак., каго.

Пабадаць, забадаць усіх, многіх.

перабазі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабазіраваць, перабазіравацца.

перабазі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перабазіраваць.

перабазі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Перамясціцца на новую базу. Мы .. спяшаліся падрыхтаваць запасную базу. Туды павінен быў перабазіравацца наш атрад. Чыгрынаў.

перабазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Перамясціць, перавесці на новую базу. Перабазіраваць завод на Урал. Перабазіраваць партызанскую брыгаду на новае месца.