Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перашарава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перашараваць.

перашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Вышараваць нанава, яшчэ раз. Перашараваць падлогу.

2. Вышараваць, пашараваць усё, многае.

3. Шаруючы чым‑н., перацерці, перарэзаць на часткі.

перашаро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перашароўваць.

перашаро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашараваць.

пераша́станы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перашастаць.

пераша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Парэзаць, пашастаць усё, многае.

перашкаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашкодзіць.

перашклёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перашкліць.

перашклі́ць, ‑шклю, ‑шкліш, ‑шкліць; зак., што.

1. Зашкліць нанава.

2. Зашкліць, пашкліць усё, многае.

перашко́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Тое, што перагароджвае шлях, перапыняе, затрымлівае рух. Прыродныя перашкоды. □ Бліснула сталь, і калючая перашкода была прарвана. Самуйлёнак. Тваім цудоўным песням-гукам Ні перашкод няма, ні меж. Астрэйка. // пераважна мн. (перашко́ды, ‑код). Роў, узвышэнне або іншая загарода, прызначаная для пераадольвання ў мэтах ваенна-спартыўнай падрыхтоўкі. Браць перашкоды. Бег з перашкодамі. □ Партызаны займаліся ў глыбіні лесу звычайнай салдацкай справай: вучыліся перабягаць пад агнём, перапаўзаць, акопвацца, пералазіць праз розныя перашкоды, кідаць гранаты. Шамякін.

2. перан. Тое, што перапыняе якое‑н. дзеянне, затрымлівае ажыццяўленне чаго‑н.; цяжкасць. Бюракратычныя перашкоды. □ На жыццёвым шляху ў.. [каменданта] не было ніякіх перашкод. Шамякін. На радасць хлапчуком, маці .. дома не было, і яны сабраліся ў дарогу без перашкод. Сіняўскі.