перахва́т, ‑у, М ‑хваце, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перахватваць — перахваціць (гл. перахапіць у 1–5, 7 знач.).
2. Звужэнне, звужанае месца.
перахвата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Тое, што і перахапаць.
перахва́тванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перахватаць — перахваціць.
перахва́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перахваціць.
перахва́тчык, ‑а, м.
Той, хто перахватвае што‑н. Самалёт-перахватчык. □ — Падняць перахватчыкаў... — усхвалявана загадаў начальнік галоўнага каманднага пункта. Алешка. Быў знаёмы з плытагонамі, прыходзіў у захапленне ад перахватчыкаў, смелых і дужых людзей, якія дапамагалі плытагонам прыстаць да берага, а потым правесці каравая плытоў пад мост. Маўзон.
перахваці́ць, ‑хвачу, ‑хваціш, ‑хваціць; зак.
Тое, што і перахапіць.
перахва́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перахваціць.
перахілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.
1. Крута нахіліцца. Лодка перахілілася і зачарпнула вады. □ Каб заглянуць у .. [гняздо], трэба было перахіліцца назад і вісець над бяздоннем. Маўр.
2. Перагнуцца, перавесіцца цераз што‑н. Перахіліцца цераз стол.
перахілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак.
Крута нахіліць набок.
перахіля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да перахіліцца.
2. Зал. да перахіляць.