Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перафарбава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перафарбоўваць — перафарбаваць.

перафарбава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перафарбаваць.

2. перан.; у знач. прым. Разм. Які выдае сябе за каго‑н. другога, не мяняючы сутнасці сваіх папярэдніх поглядаў, перакананняў. Дыверсію на шахце зрабіў інжынер Фюльграбе... Перафарбаваны фашыст, стары воўк, а мы паверылі яго авечай скуры. Шамякін.

перафарбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; зак.

1. Набыць іншы колер.

2. перан. Разм. Крывадушна прыкінуцца прыхільнікам каго‑, чаго‑н. Сатырык бязлітасна зрываў маску дабрачыннасці з тых, хто імкнуўся прыстасавацца да нашага жыцця, перафарбавацца ў чырвоны колер. Казека.

перафарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

1. Афарбаваць, пафарбаваць нанава, у іншы колер. Перафарбаваць тканіны. Перафарбаваць валасы.

2. Афарбаваць, пафарбаваць усё, многае. Перафарбаваць усе машыны.

перафарбо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перафарбоўваць — перафарбаваць.

перафарбо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перафарбавацца.

2. Зал. да перафарбоўваць.

перафарбо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перафарбаваць.

перафарбо́ўка, ‑і, ДМ ‑боўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перафарбоўваць — перафарбаваць.

перафармірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перафарміроўваць — перафарміраваць і перафарміроўвацца — перафарміравацца.

перафармірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перафарміраваць.