Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перацані́ць, ‑цаню, ‑цэніш, ‑цаніць; зак.

Тое, што і пераацаніць. Перацаніў сябе хлопец. Ён не стаў лічыцца ні з чыёй думкай і лічыў сябе адзіным аўтарытэтам. «Маладосць».

пераце́рці, ператру, ператрэш, ператрэ; ператром, ператраце; пр. перацёр, ‑церла; заг. ператры; зак., што.

1. Разарваць, раздзяліць на часткі трэннем. Кола перацерла вяроўку. □ Калі добрая рыбіна возьмецца і ў час яе не выхапіць, яна можа лёску аб край палонкі перацерці. Савіцкі.

2. Тручы, мнучы, здрабніць, ператварыць у парашок, мяккую масу і пад. Перацерці тытунь. □ Замест ложкаў ці нараў у бараку ўздоўж сцяны была паслана салома. Яе збілі, перацерлі на мякіну. Якімовіч. Машыны перацерлі на грэблі сухі ў грудках торф на муку. Пташнікаў.

3. Расцерці, здрабніць што‑н. недастаткова перацёртае яшчэ раз, нанава.

4. Тручы, ачысціць ад кастрыцы ўсё, многае (пра лён, каноплі і пад.). Перацерці лён.

5. Выцерці, зрабіць чыстым або сухім усё, многае. Перацерці ўвесь посуд. □ Бабуля папрасіла суседку, і тая памыла падлогу. «А перацерці ўсё, — думае бабуля, — унучак паможа». Юрэвіч.

6. Выцерці, працерці што‑н. яшчэ раз, нанава. Перацерці талеркі сушэйшым ручніком.

пераце́рціся, ператрэцца; пр. перацёрся, ‑церлася; зак.

1. Распасціся на часткі ад трэння. Вяроўка перацерлася.

2. Здрабніцца, ператварыцца ў парашок. Пясок перацёрся на пыл.

перацёрты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перацерці.

пераціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перацяць.

пераціра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераціраць — перацерці.

пераціра́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перацерціся.

2. Зал. да пераціраць.

пераціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перацерці.

пераці́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. пераціраць — перацерці (у 3, 5 і 6 знач.).

пераціска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераціснуцца.

2. Зал. да пераціскаць.