пераахаладжэ́нне, ‑я, н.
Занадта моцнае ахаладжэнне. // Спец. Ахаладжэнне вадкасцей ніжэй тэмпературы замярзання (без пераходу іх у цвёрды стан), а пары і газаў — ніжэй тэмпературы кандэнсацыі (без пераходу ў вадкі стан).
пераахаладзі́цца, ‑ладжуся, ‑лодзішся, ‑ладзіцца; зак.
Падвергнуцца пераахаладжэнню.
пераахаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.
Вельмі ахаладзіць. // Спец. Ахаладзіць ніжэй тэмпературы замярзання або кандэнсацыі. Пераахаладзіць вадкі аміяк.
пераахало́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераахаладзіць.
пераахало́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераахалоджваць — пераахаладзіць.
пераахало́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пераахаладзіцца.
2. Зал. да пераахалоджваць.
пераахало́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераахаладзіць.
пераацані́ць, ‑цаню, ‑цэніш, ‑цаніць; зак., каго-што.
1. Ацаніць яшчэ раз, нанава. Пераацаніць маёмасць. Пераацаніць тавары. □ [Касманаўты] шмат бачылі, паспелі пераацаніць тое, што лічылі важным некалі даўно, на Зямлі, у паўсядзённым жыцці. Шыцік.
2. Ацаніць занадта высока. Пераацаніць свае здольнасці. □ Цяжка пераацаніць значэнне друку як калектыўнага прапагандыста, арганізатара і агітатара ў развіцці і забеспячэнні эфектыўнасці сацыялістычнага будаўніцтва. «Звязда».
пераацэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераацэньваць — пераацаніць.
пераацэ́ньванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераацэньваць — пераацаніць.