Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

непрыве́тлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрыветлівага; няветлівасць.

непрыве́тлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не праяўляе гасціннасць сардэчнасці. Непрыветлівы гаспадар. // Які выражае няветлівасць. Непрыветлівыя позіркі скрыжаваліся на Арэшкіну, і ён адчуваў сябе вінаватым. Шамякін.

2. Хмурны, пануры (аб з’явах прыроды і прадметах). Шэры, непрыветлівы дзень наганяў маркоту. Асіпенка. Усё, што ў .. [Луізы] засталося — гэта горад, Нью-Йорк. У ім яна нарадзілася, яго лічыла сваім, родным. І вось гэты горад ляжаў перад ёю чужы, непрыветлівы, страшны. Шашкоў.

непрыве́тнасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць непрыветнага.

непрыве́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і непрыветлівы. Хмур[н]ы і сур’ёзны твар [Стэфы] здаваўся злосным і непрыветным. Чарнышэвіч. У чорнай цемры, якая ахінула ўсё — і лясок, і нізіну, і ўзгоркі — імжыць па-асенняму непрыветны і халодны дождж. Сіўцоў. Парослы сівым лішайнікам чорны лес выглядаў суровым і непрыветным. Ігнаценка.

непрывы́клы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які не прывык да каго‑, чаго‑н. Непрывыклыя да работы рукі сяк-так перакорпвалі дзялянку зямлі. Чорны.

непрывы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Адсутнасць прывычкі да каго‑, чаго‑н. Прыкурыў чалавек і давай з непрывычкі кашляць. Брыль.

непрывы́чна,

1. Прысл. да непрывычны (у 1 знач.). Твар.. [Раманенкі] быў бледны, і ніжняя губа непрывычна дрыжала. Шамякін.

2. безас. у знач. вык. Аб пачуцці непрывычнага, якое адчувае хто‑н. Непрывычна ёй на новым месцы. Воку непрывычна ў цемры. □ Як непрывычна было зноў ступаць па зямлі, па мяккім снезе, — нібы ішоў .. [Бярозка] па даўняй, знаёмай дарозе. Шахавец.

непрывы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, да якога не прывыклі; які з’яўляецца новым для каго‑н. Здзіўлены і моцна ўражаны Пракоп нясмела сеў за стол у гэтай непрывычнай для сябе абстаноўцы. Колас. У вестыбюлі была цішыня. Непрывычная, нейкая застыглая. Васілёнак.

2. Які не мае прывычкі, звычкі да чаго‑н. Лучына дыміць і чадзіць. Непрывычнаму чалавеку было б кепска пры гэтым асвятленні. Бядуля.

непрыгля́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрыгляднага; непрывабнасць.

непрыгля́дны, ‑ая, ‑ае.

Непрывабны з выгляду; несамавіты. Непрыглядны чалавек. Непрыглядны малюнак. // перан. Дрэнны, якому нельга пазайздросціць. Фатаграфіі рабочага дня і назіранні за выкарыстаннем абсталявання па цэхах далі непрыглядную карціну. Карпаў.