ператупі́ць, ‑туплю, ‑тупіш, ‑тупіць; зак., што.
Затупіць усё, многае. Ператупіць усе нажы.
перату́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ператупіць.
пературбацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да пературбацыі (у 1 знач.).
пературба́цыя, ‑і, ж.
1. Спец. Змяненне шляху нябеснага цела пад уздзеяннем сілы прыцяжэння іншага цела.
2. перан. Нечаканая, рэзкая перамена ў ходзе чаго‑н., якая выклікае беспарадак, замяшанне. Пра сябе .. [Антон Ягоравіч] чамусьці не думаў. Яму здавалася, што ўсе гэтыя пературбацыі яго не закрануць. Чыгрынаў.
ператушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак., што.
Затушаваць, патушаваць усё, многае.
ператушо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ператушоўваць — ператушаваць.
ператушо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ператушаваць.
ператушо́ўка, ‑і, ДМ ‑шоўцы; Р мн. ‑шовак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ператушоўваць — ператушаваць.
ператушы́ць 1, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.
Патушыць, пагасіць усё, многае. Ператушыць усе свечкі. Ператушыць лямпы.
ператушы́ць 2, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.
Падвергнуць тушэнню ўсё, многае.
ператыка́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ператкнуць.
ператыка́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ператкаць.